Перамір'е, якое пачалося а 4 гадзіны раніцы па ліванскім часе, павінна пакласці канец вайне, якая прымусіла дзясяткі тысяч людзей у Ізраілі і сотні тысяч у Ліване пакінуць свае дамы.
Палажэнні пагаднення будуць рэалізоўвацца на працягу двух месяцаў. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвясціў аб уступленні ў сілу ў тэлезвароце.
Пагадненне прадугледжвае вывад ізраільскіх войск з паўднёвага Лівана, куды ўвойдзе ліванская армія. Хезбала зможа дзейнічаць да межаў на рацэ Літані.
Пагадненне павінна быць абавязковым для ўрадаў Ізраіля і Лівана, але таксама павінна быць прынята ліванскай Хезбалой. У сваёй прамове прэм'ер-міністр Нетаньяху прыгразіў, што калі арганізацыя парушыць пагадненне, яна зноў падвергнецца ударам.
ПР/юл